Свабода сфатаграфавала, як выглядае віцебская вуліца імя Рыгора Барадуліна, на якой стаіць толькі адзін дом.
Вуліца Барадуліна — на ўскрайку Віцебску ў мікрараёне Арэхава. Імя паэта ёй надалі яшчэ ў 2015 годзе.


У 2014 годзе «Арт Сядзіба» абвясьціла кампанію за тое, каб вуліца імя Рыгора Барадуліна зьявілася ў Менску і ў Вушачах на Віцебшчыне, паблізу ад якіх нарадзіўся паэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Смалявічах будуць вуліцы Каліноўскага і Быкава. Гадоў праз 20


Рыгор Барадулін — апошні літаратар, якому надалі званьне Народнага паэта Беларусі (у 1992 годзе). У 2006 годзе Рыгор Барадулін быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры за зборнік вершаў «Ксты».