Сьледчым упраўленьнем па Менскай вобласьці завершана расьследаваньне крымінальнай справы аб забойстве дзіцяці.
Паводле сьледзтва, у верасьні мінулага году ў міліцыю паступіла паведамленьне аб тым, што ў прыватным доме ў адной зь вёсак Мядзельскага раёну знойдзена цела аднагадовага хлопчыка.
Згодна з заключэньнем судова-мэдыцынскай экспэртызы, сьмерць дзіцяці наступіла ад цяжкіх пашкоджаньняў галавы.
Затрымалі 21-гадовы мужчыну,зь якім пражывала 20-гадовая маці дзіцяці.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, у дзень здарэньня жанчына знаходзілася ў шпіталі, яе сын застаўся з маладым чалавекам. Той у стане алькагольнага ап’яненьня пабіў хлопчыка, бо той плакаў. Прызнаўся, што нанёс яму ўдары рукамі і нагамі па галаве і розных частках цела. Калі дзіця перастала падаваць прыкметы жыцьця, перавёз цела ў торбе ў пусты дом у Мядзельскім раёне.
Празь некалькі дзён маці малога вярнулася. Мужчына сказаў, што хлопчык у знаёмых, але потым расказаў, дзе знаходзіцца цела.
Сьледчыя кваліфікавалі дзеяньні мужчыны паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу (забойства малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане, учыненае з асаблівай жорсткасьцю). Абвінавачанаму пагражае працяглы тэрмін зьняволеньня або найвышэйшая мера пакараньня. Яго ўзялі пад варту. Крымінальную справу пералі пракурору для накіраваньня ў суд.