Былыя прэзыдэнты Туркмэністана будуць пажыцьцёва зьяўляцца чальцамі Халк Маслахаты (Нацыянальнай рады) — верхняй палаты парлямэнту, які створаць у краіне пасьля рэформы заканадаўчай улады.
Гэтыя прапановы зьмяшчаюцца ў праекце зьменаў Канстытуцыі, якія дзяржінфармагенцтва Туркмэністану апублікавала 24 лютага.
Згодна з праектам, кожны экс-прэзыдэнт, пакінуўшы пасаду, будзе заставацца чальцом Халк Маслахаты, калі толькі сам не адмовіцца ад гэтага права. Раней у Канстытуцыі Туркмэністану наогул не гаварылася пра лёс былых кіраўнікоў дзяржавы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Туркмэністан купіць у Вялікабрытаніі «вуглаваты» пясок на 1 мільён фунтаўУ праекце новай рэдакцыі Канстытуцыі гаворыцца, што выконваць абавязкі цяжка хворага прэзыдэнта павінен будзе кіраўнік Халк Маслахаты.