9 чалавек загінулі 23 лютага ў паўднёва-усходнім раёне Турэччыны ў выніку землятрусу.
Эпіцэнтар землятрусу магнітудай 5,7 разьмяшчаўся ў Іране, але прычыніў значныя разбурэньні турэцкай правінцыі Ван. Пра пашкоджаньні і разбурэньні паведамляюць дзясяткі турэцкіх і іранскіх населеных пунктаў, Каля 40 чалавек пацярпелі ў Турэччыне, васьмёра ў крытычным стане, амаль 80 пацярпелых у Іране,
У рэгіёне працуюць ратавальнікі.
Тым часам у цэнтральнай турэцкай правінцыі Конья адбыўся землятрус магнітудай 4,5. Пацярпелі 30 чалавек, пра загінулых не паведамляецца.