Ці можа Беларусь выйсьці з АДКБ?
Your browser doesn’t support HTML5
Што азначаюць беларуска-брытанскія вучэньні на тэрыторыі Беларусі - першыя за ўсе гады незалежнасьці? Чаму краіны Захаду гатовыя падтрымаць Беларусь у нафтавым канфлікце з Расеяй? Чым Беларусь гатовая адплаціць за гэтую падтрымку? Дзе палягаюць «чырвоныя рысы» збліжэньня Беларусі з Захадам?
Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць дэпутат палаты прадстаўнікоў, былы дыплямат Валер Варанецкі, галоўная рэдактарка сайту «Наше мнение» Валерыя Касьцюгова і праграмны каардынатар рады ў міжнародных дачыненьнях «Менскага дыялёгу» Дзяніс Мельянцоў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.