У Гомлі да Дня роднай мовы прайшло сямейнае сьвята. ФАТАФАКТ

Слухачы курсаў «Мова Нанова» зладзілі сямейнае сьвята, прымеркаванае да Дня роднай мовы. На сьвяце былі рыцары-рэканструктары, батлейка, спэктакль, майстра-клясы, конкурсы і сьпевы.

Адзін з кіраўнікоў курсаў «Мова Нанова» у Гомлі Мікола Бянько зазначыў, што адметнасьць сёлетняга сьвяткаваньня Дня роднай мовы ў тым, што:

  • мерапрыемства было скіравана на дзіцячую аўдыторыю
  • цалкам было зладжана за сродкі і з ініцыятывы слухачоў курсаў
  • слухачы курсаў самі паставілі і паказалі пастаноўку

Кампанія «Будзьма!» зладзіла для дзетак рыцарскую рэканструкцыю, правяла шэраг конкурсаў з падарункамі. Рэканструктар Юрый Усьціновіч прадэманстраваў дзецям валоданьне «лепшай сяброўкай» рыцара шабляй. Сьвята скончылася сумесным выкананьнем песьні «Простыя рэчы».

«Мова — не толькі інструмэнт камунікацый, хоць гэта яе галоўная функцыя. Гэта каштоўнасьць, якая нас аб’ядноўвае. У паўмільённым горадзе Гомелі няма беларускамоўнай адукацыі. Сёньняшняя цікаўнасьць да мерапрыемства з боку бацькоў і дзяцей паказвае, што ёсьць попыт на мову, адукацыю на роднай мове», — зазначыў Мікола Бянько.