У Казахстане затрымалі больш за сотню пратэстоўцаў

Затрыманьне на плошчы Астана у Алматы, 22 лютага 2020 году

Звыш сотні чалавек затрымалі днём 22 лютага ў шэрагу гарадоў Казахстану.

Мітынгі ў гэты дзень плянавалі дзьве апазыцыйныя структуры: рух «Дэмакратычны выбар Казахстану» (прызнаны казахскімі ўладамі «экстрэмісцкім», але названы Эўрапарлямэнтам «мірным апазыцыйным рухам») і арганізацыйны камітэт стварэньня Дэмакратычнай партыі.

Да затрыманьня, як перадае Радыё Азаттык, казахская служба Свабоды, скандавалі «Прабудзіся, Казахстан», «Хай Назарбаеў сыходзіць» і «Старык, сыходзь».

«Ці ж у нас спыталі, ці хочам мы вуліцу Назарбаева, сталіцу Нур-Султан? Раней мы смяяліся над Паўночнай Карэяй і Туркменістанам, — казала незадоўга да затрыманьня жонка ініцыятара стварэньня Дэмакратычнай партыі, галоўная рэдактарка газэты «Жас Алаш» Інга Іманбай. — Назарбаеўская ўлада сыдзе. Дэмакратычная партыя ўсё роўна будзе, усё роўна пераможа!»

У Алматы і Нур-Султане ў месцах, дзе меліся ладзіць мітынгі, стаў недасяжны мабільны інтэрнэт. Перад акцыямі пракуратура засьцерагала ад удзелу ў «незаконных сходах», апазыцыянэраў «прэаэнтыўна» арыштоўвалі.

Затрыманьне Інгі Іманбай. Ейныя знаймыя кажуць, яе адвезьлі дамоў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым падобныя і адрозныя Лукашэнка і новы прэзыдэнт Казахстану