Унікальная кавярня-клюб НОРМ у 15 пытаньнях і адказах
Your browser doesn’t support HTML5
У траўні-чэрвені ў Менску адкрыецца кавярня-клюб НОРМ, сацыяльна-культурная прастора з вэганскай кухняй і барам, дзе будуць працаваць дзяўчаты і жанчыны, пацярпелыя ад хатняга гвалту. 50% прыбытку кавярні мае пайсьці на будаўніцтва ці куплю дому на прытулак для жанчын і дзяцей у 50 спальных месцаў.
NORM — гэта цалкам інклюзіўная прастора, заробак, на які можна пражыць, працоўная зьмена, пасьля якой застаецца час на сябе, работніцы — толькі жанчыны, інваліднасьць не перашкода. Заснавальніца кавярні-клюбу, былая кіраўніца прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава» Вольга Гарбунова адказала на 15 галоўных пытаньняў пра сацыяльна-камэрцыйны праект.