«Мова Нанова» запусьціла онлайн-урокі беларускай

Ілюстрацыйнае фота

Курсы «Мова Нанова», якія праходзяць у 15 гарадах Беларусі, запусьцілі 21 лютага онлайн-плятформу для вывучэньня беларускай мовы. Запуск онлайн-курсу прымеркавалі да Міжнароднага дня роднай мовы.

Плятформу Uroki.movananova.by стваральнікі дараблялі ўночы на 21 лютага, каб пасьпець прэзэнтаваць тэставую вэрсію з 10 урокамі. Аўтары плятформы просяць карыстальнікаў кажуць, што праект знаходзіцца на стадыі тэставаньня і просяць наведвальнікаў пісаць і дасылаць скрыншоты з абдрукоўкамі, недакладнасьцямі і тэхнічнымі хібамі на movananova.by@gmail.com.

«Мову прасьцей вучыць у дарозе з тэлефона»

Паводле сузаснавальніка «Мовы Нанова» Глеба Лабадзенкі, за час існаваньня праекту на яго сайце назьбіралася больш за 220 бясплатных заняткаў, якія не зусім прыстасаваныя пад мабільныя прылады.

«Сёньня многім прасьцей вучыць мову ў дарозе з мабільнага тэлефону, пляншэту. Мы даўно думалі, як гэту масу кантэнту прыстасаваць для больш зручнага вывучэньня», — сказаў Свабодзе Лабадзенка.

Найбольш клікаюць на ўрок беларускай лаянкі

Лабадзенка сказаў, што ў камандзе ёсьць паказьнікі эфэктыўнасьці плятформы. Адна зь іх — наведвальнасьць сайта. За першыя гадзіны пасьля запуску, карыстальнікі найчасьцей заходзілі на ўрок беларусках лаянкі.

Праграмісткі працавалі сваю працу задарма

Пра анлайн-плятформу ў «Мове Нанова» задумаліся яшчэ ў летась, але тады кампаніі-распрацоўшчыкі, казалі, што стварэньне такіх анлайн-курсаў абыйдзецца ў 4-5 тысяч даляраў. Лабадзенка кажа, што тады ідэю адхілілі, бо палічылі, што нават краўдфандынгам такую суму будзе сабраць цяжка.

Некалькі месяцаў таму свае паслугі «Мове Нанова» задарма прапанавалі ІТ-спэцыялісткі Ірына Прановіч і Кацярына Дзібук. Лабадзенка кажа, што дзяўчына працавалі ахвяруючы вольным часам і выходнымі, часам даводзілася дапрацоўваць анлайн-урокі ўначы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аштрафавалі мянчанку, якая абражала беларускую мову