ЗША і Талібан падпішуць мірнае пагадненьне 29 лютага ў Катары, паведаміў дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо.
«Мы рыхтуемся да падпісаньня мірнага пагадненьня 29 лютага. Міжаўганскія перамовы пачнуцца неўзабаве пасьля гэтага», — цытуе дзяржсакратара ЗША Голас Амэрыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Аўганістане абвясьцілі пераможцу прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбыліся 5 месяцаў тамуПадпісаньню мірнага пагадненьня будзе папярэднічаць сямідзённы перыяд «скарачэньня гвалту», які пачнецца 21 лютага вечарам.
Пампэо выказаў упэўненасьць, што міжаўганскія перамовы прывядуць да заключэньня пастаяннага пагадненьня аб спыненьні агню і «выпрацоўцы дарожнай карты для будучага Аўганістану».