У Беларусі пабіты тэмпэратурны рэкорд за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў 

Сапраўднай зімы сёлета беларусы так і не дачакаліся

20 лютага ў Беларусі абноўлены тэмпэратурны рэкорд дня ад пачатку інструмэнтальных мэтэаназіраньняў, сьведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных дадзеных Белгідрамэту.

Вышэй за 10 градусаў было ў Васілевічах — пабіты максымум 95-гадовай даўнасьці, калі было +8,2. У Горках перакрыты рэкорд 1925 году (7,7 супраць 5,1). У Мар’інай Горцы, дзе тэрмомэтар паказаў максымальна 8 градусаў, не выстаяў рэкорд 1914 году (7,1).

У Менску пры ясным небе паветра прагрэлася да 7,4 градуса пры прагнозе 4-6. Да гэтага самым цёплым днём у сталіцы было 20 лютага 1998-га (5,7).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі не было кліматычнай зімы — упершыню за гісторыю назіраньняў

Абнавіліся максымумы ў Гомлі — 8,8 (6,8 у 1998 годзе), Віцебску — 8,5 (4,4 у 2015-м), Магілёве — 9,4 (5,3 у 1998-м). Агулам ад пачатку лютага зафіксавана 188 лякальных рэкордаў.

У наступныя дні цёплае надвор’е ў Беларусі захаваецца, аднак новыя рэкорды малаімаверныя: гістарычныя максымумы за 21 лютага і наступныя дні значна вышэйшыя, чым 17–20 лютага.