Міністэрства абароны Беларусі адмысловай пастановай вызначыла спэцыяльнасьці для Ўзброеных сілаў, па якіх першачаргова ставіцца на вайсковы ўлік мусяць жанчыны.
Дакумэнт апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У пераліку выключна мэдыцынскія спэцыяльнасьці: лекары, бактэрыёлягі, лябаранты, тэрапэўты, хірургі, фельчары-акушэры, сёстры-анэстэзіёлягі і апэрацыйныя мэдсёстры.
Паводле статыстыкі абароннага ведамства, у беларускай арміі нясуць службу звыш 4000 жанчын. У чыне афіцэраў прыкладна паўтысячы, удвая больш служаць у статусе прапаршчыц і яшчэ каля 2000 паводле кантрактаў на пасадах салдатаў і сяржантаў.

Жанчыны ва Ўзброеных сілах
Удакладняецца, што пераважная большасьць афіцэраў-жанчын праходзяць службу на пасадах вайсковых лекараў, псыхолягаў, перакладчыкаў, юрыстаў і сувязістаў.