Заснавальнік амэрыканскай кампаніі Amazon Джэф Бэзас абвясьціў пра стварэньне экалягічнага фонду Bezos Earth Fund, каб фінансаваць праекты для барацьбы са зьменамі клімату. Ён мае намер ўкласьці ў фонд 10 мільярдаў даляраў.
Пра гэта Бэзас паведаміў пра гэта на сваёй старонцы ў «Інстаграме». «Зямля — гэта тое, што нас усіх аб’ядноўвае — давайце абараняць яе разам», — напісаў ён.
Гранты плянуецца выдаваць навукоўцам, актывістам, няўрадавым арганізацыям. Паводле Бэзаса, ён гатовы падтрымаць «любыя намаганьні, якія даюць рэальную магчымасьць дапамагчы захаваць і абараніць сьвет прыроды».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грэта Тунбэрг зарэгіструе сваё імя як таварны знакПаводле часопісу Forbes, Джэф Бэзас — найбагацейшы чалавек у сьвеце. Ягонае багацьце ацэньваецца ў 130 мільярдаў даляраў. Дагэтуль найбуйнейшым дабрачынным ахвяраваньнем Бэзаса былі два мільярды даляраў, якія ў верасьні 2018 гады ён накіраваў на падтрымку бяздомных сем’яў і разьвіцьцё адукацыйных праграм.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сьпісе Forbes найбагацейшых людзей сьвету зьмяніўся лідэр