Выступ Віктара Каліны плянаваўся на 16 лютага ў докшыцкім Цэнтры культуры, але ахвочых купіць квіток не знайшлося, паведамляе «Наша Ніва».
Магчыма, тут мела вынік пэтыцыя, якую склалі жыхары Докшыцаў.
У 2017 годзе Віктар Каліна зьвярнуўся да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі са скаргай на апазыцыйныя партыі, якія выступілі супраць ягоных канцэртаў. Актывісты тады зьвярталі ўвагу, што Каліна выказваў падтрымку самаабвешчаным «ДНР» і «ЛНР».
«Я не адчуваю сябе ў бясьпецы! Мяне перасьледуюць радыкалы. Зрываюць канцэрты. Работнікі культуры і ідэалёгіі, як я мяркую зь мясцовымі кіраўнікамі гарадоў, як гэта было ў горадзе Рэчыца, як гэта адбывалася ў горадзе Ворша, спалохаўшыся радыкалаў ад апазыцыі, рушыўшы ўсьлед за імі, сарвалі ў Рэчыцы мой канцэрт, а ў Воршы скасавалі», — пісаў тады Каліна.
Паводле сьпевака, ягоная публіка лічыць, што «Лукашэнка — найлепшае, што магло здарыцца зь Беларусьсю!»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палякі даводзяць да ладу родны дом Чэслава Немэна ў Старых Васілішках. Ён быў заплянаваны пад знос