«Бэрлінскі забойца» Вадзім Красікаў, які пад прыдуманым імем Вадзіма Сакалова застрэліў у Бэрліне выхадца з Грузіі Зэлімхана Хангашвілі, перад паездкай у Эўропу трэніраваўся на базе спэцназу ФСБ «Вымпел», неаднаразова наведваў антытэрарыстычнае ўпраўленьне ФСБ і шмат разоў гаварыў па тэлефоне з адным з дзейных і некалькімі былымі супрацоўнікамі «Вымпела».
Пра гэта гаворыцца ў новым сумесным расьсьледаваньні Bellingcat, нямецкага часопіса Der Spiegel і расейскага выданьня The Insider.
Зэлімхан Хангашвілі, які падчас другой чачэнскай вайны камандаваў адным з падраздзяленняў, якія змагаліся супраць расейскіх войскаў, быў забіты ў сталіцы Нямеччыны 30 жніўня 2019 году. Падазраваны ў гэтым злачынстве быў затрыманы нямецкай паліцыяй па гарачых сьлядах: аказалася, што ён прыехаў у ЭЗ з дакумэнтамі на імя расіяніна Вадзіма Сакалова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падазраваны ў забойстве ў Бэрліне былога чачэнскага камандзіра расеец прыехаў у ЭЗ па фальшывым пашпарцеПапярэднія расьсьледаваньні журналістаў Bellingcat і іх партнэраў дазволілі ідэнтыфікаваць сапраўднае імя Сакалова — Вадзім Красікаў, а таксама з высокай доляй імавернасьці выказаць здагадку пра яго сувязь з расейскімі спэцслужбамі. Далейшае вывучэньне рэальнай асобы Красікава выявіла яго дачыненьне і да іншых замоўленых забойстваў.
Поўны тэкст на сайце расейскай службы Свабоды.