У порце Ёкагама праводзіцца эвакуацыя больш за 400 грамадзянаў ЗША, якія знаходзіліся да цяперашняга часу на борце круізнага ляйнэра Diamond Princess ва ўмовах строгага карантыну з прычыны верагоднасьці іх заражэньня каранавірусам.
На адмыслова абсталяваных аўтобусах эвакуяваныя пасажыры будуць дастаўленыя да самалёта, які перавязе іх у ЗША, паведамляе CNN. Падарожнікаў чакае яшчэ адзін карантын — ужо пад наглядам амэрыканскіх лекараў у стацыянарных умовах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За дзень каранавірусам заразіліся яшчэ 70 пасажыраў на лайнэры Diamond Princess. Цяпер іх 355Першая эвакуацыя пасажыраў круізнага ляйнэра праходзіць ва ўмовах, калі на борце Diamond Princess расьце колькасьць заражаных. На цеплаходзе застаюцца больш за 3 тысячы чалавек — каля дзьвюх тысяч пасажыраў і тысяча маракоў і пэрсаналу абслугі.
Самалёт «Боінг-747» транспартнай мадыфікацыі ня мае звычайных для авіяпасажыраў умоваў, таму пацыентаў чакае ня самы камфортны пералёт у ЗША. Яны павінны ўзяць з сабой з круізнага цеплахода запас ежы. Арганізатары пералёту папярэдзілі, што ў самалёце можа не выконвацца звычайны для пасажырскіх рэйсаў тэмпэратурны рэжым.