У Тайвані была зафіксавана першая сьмерць ад каранавірусу COVID-19. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Паводле зьвестак міністэрства аховы здароўя, памерлы — мужчына сталага веку, які нядаўна выяжджаў за мяжу і пакутаваў на дыябэт і гепатыт В.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За дзень каранавірусам заразіліся яшчэ 70 пасажыраў на лайнэры Diamond Princess. Цяпер іх 355У Тайвані было пацьверджана 20 выпадкаў заражэньня новым вірусам.
Гэта пятая сьмерць ад каранавірусу за межамі Кітаю, па адной сьмерці зафіксавана ў Філіпінах, Ганконгу, Японіі і Францыі.