Злучаныя Штаты заявілі, што адправяць самалёт у Японію, каб вярнуць амэрыканскіх пасажыраў з круізнага карабля Diamond Princess, які знаходзіцца на карантыне.
15 лютага ў амбасадзе ЗША ў Токіё паведамілі, што самалёт прыбудзе 16 лютага і «зь вялікай асьцярожнасьцю» перавязе людзей у ЗША і для далейшага назіраньня.
Пасьля прыбыцьця ў ЗША пасажыры павінны будуць прайсьці дадатковы карантын працягласьцю 14 дзён.
Круізны карабель, які належыць Carnival Corp, знаходзіцца на карантыне з моманту прыбыцьця ў Ёкагаму 3 лютага, пасьля таго, як мужчыну, які высадзіўся ў Ганконгу, быў пастаўлены дыягназ «каранавірус».
На борце знаходзіцца каля 3700 пасажыраў і экіпаж. Сёньня аналізы яшчэ 67 чалавек аказаліся пазытыўнымі, заявіў міністар аховы здароўя Японіі Кацунобу Като. У выніку колькасьць хворых на каранавірус на круізным лайнэры дасягнула 285.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кітаі тым, хто хавае сымптомы каранавіруса, ад 15 лютага пагражае сьмяротнае пакараньнеНа гэтым тыдні ўлады Японіі дазволілі 11 пасажырам сысьці на бераг. Гаворка ідзе пра людзей, старэйшых за 80 гадоў, у якіх былі праблемы са здароўем, ня зьвязаныя з каранавірусам. Іх зьмясьцілі на карантын на сушы.
У сьнежні летась у кітайскім горадзе Ухань (правінцыя Хубэй) была зарэгістравана ўспышка пнэўманіі. Пазьней высьветлілася, што прычынай хваробы стаў раней невядомы від каранавіруса.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першая сьмерць ад каранавірусу ў Эўропе: у Францыі памерла турыстка з КітаюСусьветная арганізацыя здароўя прысвоіла яму афіцыйную назву Covid-19.
У Кітаі па стане на 00:00 гадзін па мясцовым часе суботы (19:00 па Менску пятніцы) колькасьць хворых на пнэўманію, выкліканую каранавірусам, склала амаль 66,5 тыс. чалавек, сьмяротны зыход зафіксаваны ў 1,5 тыс. выпадкаў.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ