У цэнтры Горадні да Дня закаханых запусьцяць кола агляду. ФОТА з вышыні

Кола агляду ў Горадні

У горадзенскім парку Жылібэра ўвечары 14 лютага пачне працаваць кола агляду. Паглядзіце, як выглядае каралеўскі горад з птушынага палёту.

На новым коле можна падняцца на вышыню 14-павярховага дома — 42 мэтры.

У Беларусі колы агляду ёсьць таксама ў Менску (у парках Чалюскінцаў і Горкага), Берасьці і Гомлі. Менскае ў парку Горкага — самае высокае (54 мэтры), горадзенскае — на другім месцы па вышыні.

За савецкім часам кола агляду стаяла паблізу Калоскай царквы ў Горадні. Некалькі гадоў таму яго хацелі былі вярнуць у Калоскі парк, аднак урэшце спыніліся на парку Жылібэра, дзе ўжо даўно працуе парк атракцыёнаў.

Кабінка зьмяшчае чатыры асобы

Адначасова на коле могуць пракаціцца каля сотні чалавек

«Палёт» доўжыцца 10 хвілін

Вышыня кола 42 мэтры

Тэатар лялек (на першым пляне), далей аблвыканкам, справа за чырвоным дахам плошча Леніна, далей Фарны касьцёл

Вуліца 1 Мая зь лютэранскай кірхай

На дальнім пляне відаць гімназія з гравюрай Цюндта на сьцяне

Справа відаць Сьвята-Пакроўскі сабор на вуліцы Элізы Ажэшкі, побач з чыгункай

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні зьявіцца музэй пудзілаў. Чаму «каралеўскаму» гораду ня стаць цэнтрам сучаснага мастацтва?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каштанавы горад. Чаму ў Горадні гінуць дрэвы, і на што пойдуць 400 тысяч даляраў