Старшыня праўленьня «Газпрома» Аляксей Мілер і амбасадар Беларусі ў Расеі, колішні першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка падпісалі пратакол, у адпаведнасці зь якім вызначаны парадак фармаваньня цэнаў на пастаўкі прыроднага газу ў 2020 годзе, гаворыцца на сайце расейскай кампаніі.
На сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу таксама прысутнічаў міністар энэргетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч.
31 сьнежня 2019 году быў падпісаны пратакол паміж «Газпромом» і беларускім урадам аб цэнах на пастаўкі прыроднага газу ў Беларусь у студзені і лютым 2020-га. Цяперашні кантракт разьлічаны да канца бягучага году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Газ як у 2019, нафта па камэрцыйных цэнах, — вынікі перамоваў Лукашэнкі з ПуцінымПа выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна ў Сочы бакі дамовіліся захаваць цану на газ для Беларусі на ўзроўні 2019 году — 127 даляраў за 1 тыс. кубамэтраў. Аб’ём гэтаксама захаваны — прыкладна 20 млрд кубамэтраў.
Менск у рамках інтэграцыйных працэсаў прасіў зьнізіць цану амаль удвая, да ўзроўню Смаленскай вобласьці. Аднак у Маскве адказалі, што ва ўмовах незавершанасьці саюзнага будаўніцтва гэта немагчыма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прыгразіў забіраць расейскую транзытную нафтуТым часам перамовы па нафце працягваюцца, сыравіну па кароткатэрміновых кантрактах у Беларусь пастаўляюць толькі кампаніі расейскага бізнэсоўца Міхаіла Гуцэрыева. Менск разглядае варыянты альтэрнатыўных паставак.