Іран гатовы дамаўляцца зь Беларусьсю аб пастаўках нафты, заявіў у інтэрвію агенцтву «Інтэрфакс» амбасадар Ірану ў Менску Саід Яры.
«Мы гатовыя весьці перамовы зь беларускім бокам аб продажы нафты. Гэта чыста камэрцыйнае пытаньне», — удакладніў дыплямат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лепшая за расейскую». На «Нафтане» пачалі перапрацоўваць нарвэскую нафтуЁн адзначыў, што як адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў нафты ў сьвеце Іран заўсёды шукае магчымасці для яе рэалізацыі.
«Беларусь зьяўляецца патэнцыйным пакупніком. Тым больш яна ўжо купляла нафту ў Іране», — дадаў амбасадар.
На фоне чарговага абвастрэньня стасункаў з Расеяй у 2017 годзе Іран пастаўляў у Беларусь нафту: адна партыя была аб’ёмам 600 тысяч барэляў, другая — 800 тысяч барэляў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нафта з Казахстану: віцэ-прэм’ера Крутога ўпаўнаважылі падпісаць дамову ад БеларусіАд пачатку 2020 году асноўныя расейскія нафтакампаніі не пастаўляюць нафты на беларускія НПЗ, бо не дамовіліся пра цану.
Беларускія ўлады ўжо паведамілі, што прапановы аб імпарце сыравіны накіравалі краіны Балтыі, Польшча, Украіна, Казахстан і Азэрбайджан. Акрамя таго, перамовы вядуцца таксама з ЗША, Саудаўскай Арабіяй і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі.
Амбасадар Ірану Саід Яры ня выключыў, што сёлета можа адбыцца афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Тэгеран. Цяпер такая магчымасьць прапрацоўваецца.
Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Што здарылася
- 1 студзеня 2020 году Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, але расейская нафта працягвае паступаць транзытам празь Беларусь у Эўропу.
- Беларусь і Расея дагэтуль не дамовіліся пра пастаўкі нафты ў 2020 годзе, хоць Лукашэнка і Пуцін вялі перамовы 30 і 31 сьнежня.
- Прыняты толькі «індыкатыўны балянс»: Расея можа паставіць 24 млн тонаў нафты на год. У 2019-м столькі і паставілі: 18 млн т пайшлі на перапрацоўку, яшчэ 6 млн т на «перамытненьне». Паводле эканаміста Яраслава Раманчука, Беларусі на ўласныя патрэбы хапае 6–7 млн тонаў — астатняе ішло на нафтапрадукты для экспарту або на «перамытненьне».
- 31 сьнежня 2019 году Лукашэнка даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і залучыць альтэрнатыўныя пастаўкі праз магістральны нафтаправод «Дружба».
- Пакуль Мазырскі НПЗ пачаў атрымліваць нафту толькі ад кампаніі расейскага алігарха Гуцэрыева — чакаецца пастаўка ўсяго 750 тысячаў тонаў.
- Беларусь дамовілася пра імпарт 80 тонаў нарвэскай нафты Johan Sverdrup з пастаўкай у літоўскі порт Клайпеда. У Беларусі чакаюць пачатку разгрузкі ўвечары 22 студзеня. Перавалка і транспарт да НПЗ чыгункай будуць каштаваць больш за 20 даляраў за тону.
- Гатоўнасьць транспартаваць нафту ў Беларусь на пастаяннай аснове ўжо выказалі суседнія Латвія (магчымыя аб’ёмы не абвяшчаліся) і Літва (да 3 млн тонаў на год). Пры чым Літва гатовая дастаўляць і газ. Па стане на 21 студзеня «Белнафтахім» мае «практычна гатовыя кантракты» на альтэрнатыўныя пастаўкі.
- Беларускія НПЗ у першай палове студзеня працавалі на леташніх запасах, аб’ёму якіх хапала прыкладна на 20 дзён працы. Экспарт нафтапрадуктаў Беларусь часова прыпыняла ад 1 студзеня, аднавіла ад 21-га.
- Паводле неафіцыйных зьвестак «Інтэрфаксу», Беларусь прапанавала рэалізаваць варыянт разавай пастаўкі нафты з рэсурсаў незалежных пастаўшчыкоў з мэтай павелічэньня запасаў сыравіны на НПЗ на час правядзеньня перамоваў.
- Публічна ж Лукашэнка 21 студзеня паставіў задачу зьнізіць пастаўкі нафты з Расеі да 30-40% ад неабходных аб’ёмаў: «працэнтаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і працэнтаў 30 праз Украіну». Пастаўкі з Казахстану, заявіў ён, заблякавала Расея.
- Менск і Масква дасюль не ўзгаднілі кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр. У беларускі бюджэт-2020 закладзеныя страты ў памеры 951 млн рублёў.
- Расея дагэтуль не кампэнсавала Беларусі страты за пастаўкі бруднай нафты ў красавіку 2019 году — толькі 20 студзеня 2020-га дамовіліся пра падыходы і мэтодыку кампэнсацыі.
Беларусь — адзіная краіна ў сьвеце, якая багацее на суседзкай нафце, — эканаміст
Усё пачалося з Пуціна. Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі
Ці ўратуе Беларусь эўрапейская нафта? Разьбіраемся з экспэртамі