Заходняя частка сучаснай Беларусі магла ўвайсьці ў склад Літвы ў 1920 годзе. Пра гэта ішла гаворка падчас савецка-літоўскіх перамоваў.
У выніку літоўцы атрымалі ад расейскіх бальшавікоў толькі Панямоньне з гарадамі Ашмяна, Браслаў, Горадня, Ліда, Масты. Хоць і зусім ненадоўга, але гэты кавалак беларускіх земляў перайшоў у склад Літоўскай Рэспублікі.
Пра тое, як гэта здарылася, чытайце падрабязна ў новым выпуску праекту «Як малявалі межы Беларусі».