Больш за палову супрацоўнікаў дарожнай паліцыі Мальты былі арыштаваныя 11 лютага па падазрэньні ў фальсыфікацыі зьвестак наконт звышурочнай працы, паведамляе Reuters.
Паліцыя заявіла, што прыблізна 30 супрацоўнікаў дарожнага падразьдзяленьня, якое налічвае каля 50 чалавек, дапытвалі ў аддзеле эканамічных злачынстваў паводле абвінавачаньня ў прыпісках сотняў гадзін працы на працягу трох гадоў.
Некаторыя з паліцыянтаў таксама абвінавачваюцца ў тым, што яны выкарыстоўвалі службовае паліва для асабістага транспарту.