Амбасадары Эўразьвяза прынялі рашэньне працягнуць яшчэ на год эмбарга для Беларусі, уведзенае ў 2004 годзе. Пра гэта паведаміў бусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
«Амбасадары ЭЗ сёньня вырашылі працягнуць эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусі яшчэ на адзін год. На гэты раз без выключэньняў», — паведаміў журналіст у Twitter.
Эўразьвяз ўпершыню ўвёў абмежавальныя меры ў дачыненьні да Беларусі ў 2004 годзе ў адказ на зьнікненьне двух апазыцыйных палітыкаў, бізнэсоўца і журналіста.
У мінулыя гады Рада ЭЗ рабіла выключэньне з абмежавальных мер і дазваляла экспартаваць абсталяваньне для біятлёну і абмежаваную колькасьць спэцыяльных спартыўных стрэльбаў і спартыўных пісталетаў у Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадарка Вялікай Брытаніі расказала, як зьменяцца стасункі зь Беларусьсю пасьля Brexit