Злучаныя Штаты Амэрыкі спадзяюцца ў будучыні пастаўляць газ Беларусі, карыстаючыся Клайпедзкім тэрміналам звадкаванага прыроднага газу. Пра заяву новага амбасадара ЗША ў Літве Робэрта Гілкрыст піша delfi.lt.
Урад Літвы сьцьвярджае, што гатовы дапамагчы Менску дамагацца альтэрнатывы імпарту з Расеі, аднак аналітыкі папярэджваюць, што кантраляваны Масквой «Газпром» мае вагары, каб блякаваць канкурэнцыю ў Беларусі.
«Я быў бы рады бачыць, што праз Клайпеду ідзе пастаўлены звадкаваны прыродны газ, які трапляў бы на рынак Літвы, а, магчыма, і ў Беларусь», — сказаў амбасадар ЗША ў інтэрвію BNS.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці хопіць у ЗША нафты для Беларусі і колькі яна каштуеГілкрыст сказаў, што абмеркаваў пытаньне ў Вашынгтоне з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамэнту і што зьбіраецца абмеркаваць яго і на сустрэчах у літоўскім урадзе.
Альтэрнатыву энэргарэсурсам з Расеі ў гэтым месяцы прапанаваў Беларусі дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо, які наведаў Менск, а таксама міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус. На пытаньне BNS, ці ідуць цяпер канкрэтныя перамовы аб пастаўках газу ў Беларусь, пасол ЗША адказаў, што гэта даволі новая ідэя, але ёсьць надзея на вынік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: The Washington Post: Пуцін нацэліўся на Беларусь. Захад можа дапамагчы яго стрымаць