Сусьветныя выкіды вуглякіслага газу ў 2019 годзе перасталі расьці, — новая справаздача

Ілюстрацыйнае фота

Сусьветныя выкіды вуглякіслага газу перасталі расьці ў 2019 годзе, заявіла Міжнароднае агенцтва па энэргетыцы (IEA) у новай справаздачы, паведамляе forbes.com.

Згодна з апублікаванаму сёньня справаздачай, глябальныя выкіды CO2 у мінулым годзе склалі каля 33 гігатон (ГТ) пасьля двухгадовага росту. Аўтары зьвязваюць відавочныя добрыя навіны з пашырэньнем выкарыстаньня аднаўляльных крыніц энэргіі ветру і сонца, пераходам краін з вытворчасьці вугалю на прыродны газ і дадатковай выпрацоўкі ядзернай энэргіі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША афіцыйна пачалі працэс выхаду з Парыскага пагадненьня аб клімаце

Аднак IEA не ўпершыню заяўляе, што выкіды CO2 перасталі расьці. Згодна з той жа мэтадалёгіяй, выкіды CO2 таксама не зьмяніліся з 2014 па 2015 год, пры гэтым у 2016 годзе рост склаў усяго 0,1% ГТ. Між тым, глябальныя канцэнтрацыі CO2 у атмасфэры, а таксама глябальная тэмпэратура, працягваюць падымацца.

У справаздачы гаворыцца, што найбольшае скарачэньне выкідаў назіралася ў разьвітых краінах, а ЗША скарацілі найбольшую колькасьць CO2.

«У цяперашні час выкіды (у ЗША) скараціліся амаль на 1 ГТ ад свайго піку ў 2000 годзе, што зьяўляецца найбуйнейшым абсалютным зьніжэньнем для любой краіны за гэты пэрыяд», — адзначаецца ў дакладзе. Гэта тлумачыцца 15-адсоткавым скарачэньнем выкарыстаньня вугалю.