У структуры футбольнага клюбу «Дынама-Менск» стварылі жаночую каманду, паведамляе сайт футбольнага клюбу.
Галоўным трэнэрам новай каманды стаў Юры Малееў. Плянуецца, што жаночы клюб «Дынама» будзе заяўлены ў найвышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі ў футболе, а таксама згуляе ў Кубку краіны.
Чэмпіянат Беларусі ў футболе сярод жаночых камандаў праводзіцца з 1992 году. Найбольш тытулаваны жаночы футбольны клюб — «Бабруйчанка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму варта глядзець жаночы футбол? Тлумачаць Бахарэвіч, Халезін і Сэндэр. Шмат фотаУ прэс-службе «Дынама-Менск» адзначаюць, што ў апошні час папулярызацыя і распаўсюджаньне футболу сярод жанчын зьяўляецца адным з прыярытэтных кірункаў разьвіцьця сусьветнага футболу.
Міжнародная фэдэрацыя футболу і Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцый падтрымліваюць і вітаюць ініцыятывы клюбаў у разьвіцьці жаночага футболу, штогод павялічваецца аб’ём фінансаваньня ў гэтай галіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мужыкі да такога ніколі не даходзілі!» Жаночая каманда ФК «Менск» пра 1/8 Лігі чэмпіёнаў, пустыя трыбуны і заробкі без нулёў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь прыме чэмпіянат Эўропы ў футболе сярод дзяўчат у 2021 годзе