Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 2000 годзе рашэньнем 30-й сэсіі UNESCO і адзначаецца штогод 21 лютага.
Галоўная мэта гэтага сьвята — захаваньне моўнай і культурнай шматстайнасьці ў сьвеце, падтрыманьне нацыянальных моваў і культур, забесьпячэньне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай.
Да Міжнароднага дня роднай мовы Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа заплянаваў цэлы «Тыдзень роднай мовы», імпрэзы пройдуць з 13 па 21 лютага.
13 лютага
- 10.00. У Інстытуце мовазнаўства пройдзе афіцыйнае адкрыцьцё Школы юнага мовазнаўца (Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302)
- 10.15. Сустрэча са школьнікамі-пераможцамі абласных алімпіяд па беларускай мове і гісторыі (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302).
- 15.00. Круглы стол «Беларуская мова ў кантэксьце разьвіцьця інфармацыйных тэхналёгій», у якім возьмуць удзел супрацоўнікі Інстытуту мовазнаўства, Аб’яднанага інстытуту праблем інфарматыкі, выкладчыкі ВНУ, спэцыялісты Парку высокіх тэхналёгій і бізнэсоўцы (Менск, вул. Багдана Хмяльніцкага, 10а).
14 лютага
- 14.00. Прэзэнтацыя першага ў гісторыі лексыкаграфіі «Француска-беларускага слоўніка прававой лексыкі», у якім каля 25 тысяч слоў і выразаў, што ахопліваюць асноўныя паняцьці ў галіне дзяржаўнага, канстытуцыйнага, крымінальнага, міжнароднага, фінансавага, гандлёвага і грамадзянскага відаў права. (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, 15).
17 лютага
- 14.00. Круглы стол «Праблемы ўпарадкаваньня кампутарнай тэрміналёгіі», на якім абмяркуюць выкарыстаньне беларускай мовы ў сфэры інфармацыйных тэхналёгій (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302).
18 лютага
- 15.00. Творчая сустрэча з. пісьменьнікамі «Жыватворная крыніца натхненьня», дзе гутарка пойдзе аб дыялектных, гістарычных і іншых рэсурсах беларускай мовы, якія выкарыстоўваюць беларускія пісьменьнікі для стварэньня вобразнага сьвету мастацкага твору. (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302)
19 лютага
- 12.00 Сустрэча з навучэнцамі школы-інтэрната гораду Маладэчна (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302)
- 15.00 Круглы стол «Роля мастацкага перакладу ў міжкультурным дыялёгу». У рамках круглага стала пройдзе прэзэнтацыя зборніка прозы «Update» па-беларуску — міжнароднага кніжнага праекту, які супольна рэалізуюць пісьменьніцы Беларусі, ЗША і Ізраіля.
20 лютага
- 14.40. Прэзэнтацыя тэматычнага слоўніка «Плытніцтва», створанага супрацоўнікамі аддзелу дыялекталёгіі і лінгагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Архіўная частка слоўніка запісвалася пераважна ад людзей, якія самі яшчэ займаліся плытагонствам. (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, 15).
- 18.30. Сустрэча з аўтарскім калектывам «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (у 37 выпусках) (крама «Акадэмкніга», праспэкт Незалежнасьці, 72).
21 лютага
- 13.00. Прэс-канфэрэнцыя ў Доме прэсы з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, у якой будуць удзельнічаць дырэкцыя і супрацоўнікі Інстытуту мовазнаўства.
***
Сьвяткаваць Дзень роднай мовы плянуе і Вялікі тэатар опэры і балету Беларусі — напярэдадні сьвята, 18 лютага, там пройдзе імпрэза #Чытаемразам, у якой возьмуць удзел вядомыя беларускія паэты, зоркі сталічных тэатраў, кіно і тэлевізіі, а таксама змогуць паўдзельнічаць і гледачы. А 21 лютага там традыцыйна адзначаць паказам опэры Дзьмітрыя Смольскага «Сівая легенда».
На недзяржаўным узроўні Дзень роднай мовы сёлета плянуць адзначыць 10-гадзінным MovaFest, які ладзяць арганізатары #БНР100 у прасторы ОК16.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арганізатары #БНР100 ладзяць моўны фэст