Пра гэта Свабодзе паведаміў афіцыйны прадстаўнік Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Андрэй Яраш.
Інфармацыя пра магчымае затрыманьне былога міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў сувязі з так званай «цукровай справай» зьявілася ў канцы мінулага тыдня. Розныя крыніцы паведамлялі як пра магчымае затрыманьне Шуневіча, так і пра зьмяшчэньне яго пад хатні арышт. Раніцай панядзелка 10 лютага сытуацыю Свабодзе пракамэнтавалі ў КДБ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт і МУС не камэнтуюць чутак пра затрыманьне экс-міністра Ігара Шуневіча«Ігар Шуневіч не зьяўляецца фігурантам ніводнай крымінальнай справы, якая на гэты момант знаходзіцца ў працы сьледчага ўпраўленьня Камітэта дзяржаўнай бясьпекі», — сказаў Свабодзе афіцыйны прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш.
Раней інфармацыю аб магчымым затрыманьні Ігара Шуневіча не змаглі пацьвердзіць у МУС і Сьледчым камітэце.
Што вядома пра «цукровую справу»
КДБ завёў крымінальныя справы паводле ч. 3 арт. 430 «Атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры» ў дачыненьні да адказных асобаў і паводле ч. 2 арт. 431 «Даваньне хабару ў буйным памеры» да бізнэсоўцаў. Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць пакараньне да 15 гадоў.
Расьсьледаваньне працягваецца. Сьледчы Канстанцін Бычак сьцьвярджае, што фігуранты даюць паказаньні з прызнаньнямі і супрацоўнічаюць са сьледзтвам.
Цяпер затрыманыя:
- дырэктар Гарадзейскага цукровага камбінату Міхаіл Крыштаповіч,
- дырэктар Слуцкага цукроварафінаднага камбінату Мікалай Пруднік,
- дырэктар Жабінкаўскага цукровага заводу Віктар Міронаў,
- дырэктар Скідальскага цукровага заводу Дзьмітры Ягораў,
- Былы намесьнік кіраўніка Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Уладзімер Ціхіня,
- дырэктар Беларускай цукровай кампаніі Дзьмітры Кірылаў,
- Заснавальнік расейскай кампаніі «Полимер» Сяргей Кананенка.