Ігара Шуневіча, папярэдняга міністра ўнутраных спраў, затрымалі. Пра гэта піша Onliner.by са спасылкай на свае крыніцы.
Партал не ўдакладняе, у якасьці каго затрыманы Шуневіч. Тэлеграм-канал NEXTA зьвязвае меркаванае затрыманьне з «цукровай справай».
Аднак афіцыйныя органы, Сьледчы камітэт і Міністэрства ўнутраных спраў, гэтай інфармацыі не пацьвярджаюць.
Свабода сочыць за разьвіцьцём падзей.