У студзені беларусы часьцей набывалі, чым прадавалі валюту

Ілюстрацыйнае фота

Паводле зьвестак Нацыянальнага банку Беларусі, у студзені 2020 году жыхары Беларусі набылі на 44,8 мільёна даляраў замежнай валюты больш, чым прадалі.

Агулам беларусы ў студзені набылі 788,4 мільёна даляраў замежнай валюты ў эквіваленце, а прадалі 743,6 мільёна даляраў.

Найчасьцей беларусы мянялі валюту наяўнымі грашыма. Наяўнымі беларусы набылі ў банках 534,2 мільёна даляраў, а безнаяўнымі — 254,2 мільёна даляраў.

Паводле дадзеных Нацбанку, летась чысты продаж замежнай валюты павялічыўся адносна 2018 году ў два разы і склаў 2,3 мільярда даляраў.