Дзеючая чэмпіёнка сьвету ў лыжнай акрабатыцы Аляксандра Раманоўская 8 лютага выйграла этап Кубку сьвету, які прайшоў у амэрыканскім Дзір-Вэллі. У агульным заліку Кубку сьвету сярод усіх дысцыплін у фрыстайле Раманоўская знаходзіцца на 6-м месцы.
Кітайскія спартоўцы ня ўдзельнічалі ў этапе ў Дзір-Вэллі, бо рыхтаваліся да ўдзелу ў Кітайскіх зімовых спартовых гульнях. Але праз эпідэмію каранавіруса спаборніцтвы перанесьлі на наступны году. Кітайскія фрысталісты знаходзяцца зараз на карантыне.