Падзеі 20 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
20 лютага 2014 году ў Кіеве «Беркутам» былі расстраляныя актывісты Эўрамайдану. Пазьней яны былі названыя «Нябеснай сотняй».
Таксама ў гэты дзень
1918 — у Менску створаны Народны сакратарыят, першы ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі.
1925 — БДУ выпусьціў першых спэцыялістаў — 55 эканамістаў і юрыстаў.
2014 — Вярхоўная Рады Ўкраіны ўстанавіла гэтую дату пачаткам расейскай акупацыі Крыму.
У гэты дзень нарадзіліся
1947 — Валеры Мазынскi, беларускі тэатральны рэжысэр і грамадзкі дзяяч.
1962 — Аляксей Шадзько, беларускі музыка, актор тэатру і кіно.
1922 — Міхаіл Цікоцкі, беларускі мовазнавец і журналіст.
У памяці
1963 — памёр Кастусь Галкоўскі, беларускі кампазытар.
1988 — памёр Павал Каруза, беларускі фальклярыст, этнамузыколяг, кампазытар, грамадзка-палітычны дзяяч.
1963 — памёр Канстанцiн Палiкарповiч, беларускі археоляг.