Падзеі 16 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
16 лютага 1895 году нарадзіўся Франц Кушаль, беларускі ваенны і палітычны дзяяч.
Таксама ў гэты дзень
1918 — прынялі Акт незалежнасьці Літвы
1919 — Саўнаргас БССР пастанавіў нацыяналізаваць прамысловыя прадпрыемствы.
1991 — выйшаў першы нумар эканамічнага штотыднёвіка «Белорусский рынок» (цяпер «Белорусы и рынок»).
1994 — Вярхоўны суд спыніў дзейнасьць «Згуртаваньня беларускіх вайскоўцаў».
1999 — у Беларусі пачаўся першы пасьля абвяшчэньня незалежнасьці перапіс насельніцтва. Колькасьць насельніцтва тады склала 10 мільёнаў 45 тысяч.
2005 — пачаў ажыцьцяўляцца Кіёцкі пратакол, які абавязвае разьвітыя краіны скараціць выкіды парніковых газаў
2006 — акадэмік Аляксандар Вайтовіч зьвярнуўся да ЦВК з прапановай не рэгістраваць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году, паколькі канстытуцыйны рэфэрэндум 2004-га быў незаконны.
У гэты дзень нарадзіліся
1758 — Юльян Урсын Нямцэвіч, пісьменьнік, палітычны дзяяч, гісторык, ад’ютант Тадэвуша Касьцюшкі.
1939 — Чэслаў Немэн, польскі музыка і сьпявак, народжаны ў Беларусі.
1925 — Іван Навуменка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.
У памяці
1665 — памёр Стэфан Чарнецкі, вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай, згадваецца ў польскім дзяржаўным гімне.
1905 — памёр Павал Баброўскі, гісторык і этнограф.
1907 — памёр Джозуэ Кардучы, італьянскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
1987 — памёр Залман Гарэлік, арганізатар геалягічнай службы Беларусі.