Прысяжныя ў Басманным судзе Масквы 6 лютага вынесьлі апраўдальны вырак Антону Беражному, якога вінавацілі ў зьбіцьці і забойстве мужчыны на Курскім вакзале ў чэрвені 2019 году, піша маскоўская група прававой дапамогі ЛГБТ «Стимул».
Падсудны часткова прызнаў сваю віну, але сьцьвярджаў, што забойства было ненаўмысным — забіты «ўпаў на нож». Бок абвінавачаньня лічыў ягоную віну даказанай, але прысяжныя палічылі, што сьмерць прынёс не абвінавачаны.
Гэты вырак не канчатковы: празь некалькі дзён пасьля рашэньня прысяжных судзьдзя мае вынесьці канчатковы вырак, а юрысты групы «Стимул» ужо гатовыя яго абскарджваць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Забойца гея Пішчэўскага выплачвае кампэнсацыю сваякам загінулага — па 9 рублёў у месяцУ ноч на 29 чэрвеня 2019 году ля ўваходу ў Курскі вакзал у Маскве Антон Беражны напаў на гей-пару, якая вярталася з Масквы ў Падмаскоўе.
Адзін з пацярпелых, Яўгеній, атрымаў толькі драпіну — удар нажом прайшоў па датычнай. Другі, Раман, памёр ад траўмаў на месцы. Маці забітага на судзе казала, што ганарыцца сынам, бо той бараніў сябра сваім целам.
Паводле Яўгенія, нападнік выкрыкваў абразы, зьвязаныя з арыентацыяй пацярпелых. Ён мяркуе, што нападнік мог сачыць за парай перад здарэньнем. Адвакат пацярпелага заявіў, што ў час судовага сьледзтва цалкам пераканаўся, што канфлікт справакаваў нападнік, і «менавіта такога крывавага сцэнару і чакаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сядзелі побач і цалаваліся». Асудзілі хлопца, які напаў на ЛГБТ-кампанію ў Менску