Кітайскае англамоўнае дзяржаўнае выданьне Global Times памяняла сваё ранейшае паведамленьне, пра тое, што памёр доктар Лі Вэньлян, які першым папярэдзіў пра эпідэмію каранавірусу і сам заразіўся гэтай хваробай.
Раней Global Times паведамляла, што 34-гадовы Лі Вэньлян памёр 6 лютага ў правінцыі Ўхань. Цяпер паведамляецца, што ён ў цяжкім стане.
У сьнежні мінулага году Лі падзяліўся інфармацыяй у групе выпускнікоў мэдычнага інстытуту ў папулярным кітайскім мэсэнджэры WeChat. Ён напісаў, што сем пацыентаў дыягназаваныя хваробай, падобнай да вірусу SARS, і знаходзяцца ў карантыне.
Лі параіў папярэдзіць сваіх блізкіх, і ўжо празь некалькі гадзін інфармацыя шырока распаўсюдзілася. Улады абвінавацілі яго і шэраг іншых дактароў у распаўсюджваньні чутак, і ў мэдыкаў пачаліся праблемы з паліцыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як у хлеў загналі людзей, гэта вяршыня зьдзеку!» Як расейцаў і беларусаў вывозяць з Кітаю. ФОТАУ канцы сьнежня ў кітайскім горадзе Ухань пачалася эпідэмія новага тыпу каранавірусу, які выклікае ў некаторых выпадках цяжкую форму пнэўманіі. Больш за 28 тысяч тысяч чалавек захварэлі, 565 чалавек памерлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва ўдзельнікаў сустрэч з Пуціным пачалі замяраць тэмпэратуру