Раніцай 6 лютага ў італьянскай правінцыі Лодзі сышоў з рэек высакахуткасны цягнік Frecciarosa 9595, які рухаўся зь Міляну ў Салерна, некалькі вагонаў перакуліліся, паведамляе італьянскае інфармацыйнае агенцтва ANSA.
Цягнік, які выехаў зь Міляну ў 5 гадзін 10 хвілін раніцы, сышоў з рэек у правінцыі Лодзі праз 20 хвілінаў пасьля пачатку руху. Паводле Ansa, усяго ён перавозіў 28 пасажыраў.
У выніку здарэньня два чалавекі загінулі (машыніст і супрацоўнік чыгуначнай кампаніі), 27 пасажыраў атрымалі раненьні.
З 5.30 рух цягнікоў на хуткаснай лініі Мілан — Балоньня прыпынены. Усе цягнікі ў абодвух напрамках ішлі па звычайнай лініі Мілян — П’ячэнца з затрымкай да 60 хвілін. Прычыны здарэньня высьвятляюцца. На месцы працуюць пажарныя каманды і машыны хуткай дапамогі.
Цягнікі Frecciarosa разьвіваюць хуткасьць да 300 кілямэтраў у гадзіну.