Сусьветная арганізацыя аховы здароўя абвергла ўсе паведамленьні СМІ аб зьяўленьні прарыўной тэрапіі для барацьбы з эпідэміяй новага каранавірусу 2019-nCoV, паведамляе Deutsche Welle.
Эфэктыўных тэрапэўтычных сродкаў супраць каранавірусу 2019-nCoV пакуль не існуе, заявіў 5 лютага прэс-сакратар Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тарык Ясарэвіч. Так ён пракамэнтаваў паведамленьні СМІ пра нібыта эфэктыўныя лекі, распрацаваныя дасьледчыкамі Чжэцзянскага ўнівэрсытэта ў Кітаі, і прарыўныя дасьледаваньні брытанскіх навукоўцаў. СААЗ рэкамэндуе правесьці выпадковыя выбарачныя тэсты ўсіх вакцын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі стварылі працоўную групу супраць новага каранавірусуПаводле зьвестак на раніцу 6 лютага, ад новага каранавірусу памерлі ўжо 565 чалавек, 563 зь іх — у Кітаі. Толькі ў Кітаі афіцыйна пацьвердзілі 28 018 выпадкаў захворваньня, паводле Дзяржаўнага камітэту па ахове здароўя Кітая. Яшчэ 26 302 чалавек знаходзяцца ў карантыне; 186 354 чалавекі, якія мелі шчыльны кантакт з заражанымі, знаходзяцца пад пастаянным мэдыцынскім наглядам; 1153 чалавекі выздаравелі.
Па ўсім сьвеце пацьвердзілі 28,274 выпадкаў заражэньня. Акрамя Кітая, яны зафіксаваныя яшчэ ў 25 краінах: Аўстраліі, Бэльгіі, Віетнаме, Вялікай Брытаніі, Гішпаніі, ЗША, Італіі, Канадзе, Камбоджы, Малайзіі, Нэпале, Нямеччыне, Паўднёвай Карэі, Расеі, Сынгапуры, Тайляндзе, Тайвані, Філіпінах, Фінляндыі, Францыі, Швэцыі, Шры-Ланцы, Японіі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ