Журналіст Радыё Свабода Дзьмітры Гурневіч прадставіць на гэтым тыдні сваю кнігу «Забойства ў цэнтры Эўропы». Яна прысьвечаная падвойнаму забойству, якое адбылося 11 лютага 2019 году ў школе № 2 гораду Стоўпцы. Вучань 10 клясы Вадзім М. зарэзаў сваю настаўніцу і іншага вучня.
На другі дзень пасьля забойства Дзьмітры Гурневіч прыехаў у Стоўпцы і правёў там амаль тыдзень. Праз гісторыю гораду, недалёка ад якога аўтар вырас, празь мясцовыя легенды, думкі стаўпецкіх людзей, з дапамогай філязофіі таталітарызму Ганны Арэнт Гурневіч вывучае прычыны і матывы злачынства, якое скаланула Беларусь.
Your browser doesn’t support HTML5
- У чацьвер, 6 лютага, прэзэнтацыя адбудзецца ў Менску. Пачатак а 18:00 у прасторы «Тэрыторыя правоў» (г. Менск, вул. Ложынская, 16, пам. 404).
Уваход вольны.
Каб атрымаць кнігу ад Радыё Свабода ў падарунак, калі ласка, адкажыце на пытаньні ў анкеце пры рэгістрацыі. Нам важная ваша думка!