Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў вылучыў паўтара мільярда даляраў на імпарт матэрыялаў для праекта, які курыруе яго сын.
Туркмэністан закупіць за мяжой абсталяваньне і матэрыялы агульным коштам паўтара мільярда даляраў для будаўніцтва новага горада з нуля, паведаміў у аўторак урад гэтай цэнтральнаазіяцкай краіны. Праект курыруе сын прэзыдэнта Бэрдымухамэдава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Туркмэнскіх паліцыянтаў абавязалі вярнуць сваякоў з-за мяжы, а поўных — схуднець38-гадовы Сэрдар Бэрдымухамэдаў, адзіны сын прэзыдэнта, якога некаторыя назіральнікі лічаць патэнцыйным пераемнікам кіраўніка дзяржавы, стаў кіраўніком Ахалскага велаята (вобласьці), якому яго бацька даручыў пабудаваць новы адміністрацыйны цэнтр рэгіёну.
На гэтым тыдні прэзыдэнт Бэрдымухамэдаў падпісаў указ аб выдзяленьні сродкаў для імпарту будаўнічых матэрыялаў, абсталяваньня і іншых прадметаў для новага горада, які пакуль нават не атрымаў назвы.