Беларусь прызначыць свайго амбасадара ў ЗША ў найбліжэйшыя месяцы, заявіў 4 лютага журналістам міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей, піша «Інтэрфакс».
«Мы са свайго боку можам накіраваць нашага прадстаўніка (амбасадара. — Рэд.) неўзабаве, на працягу некалькіх месяцаў, таму што патрабуецца выканаць некаторыя пратакольныя, тэхнічныя патрабаваньні», — сказаў Макей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Foreign Policy назвала імя верагоднага амбасадара ЗША ў Беларусі1 лютага дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо падчас візыту ў Менск заявіў пра хуткае прызначэньне амбасадара ў Беларусі. 3 лютага амэрыканскія СМІ назвалі імя імавернага амбасадара ЗША ў Беларусі — чакаецца, што адміністрацыя прэзыдэнта Дональда Трампа прызначыць на гэтую пасаду Джулі Фішэр, вэтэрана дыпляматычнай службы ЗША.
Амбасадара Беларусі ў Вашынгтоне не было 12 гадоў, як і амбасадара ЗША ў Менску. У 2008 годзе,пасьля ўвядзеньня амэрыканскіх санкцый супраць афіцыйнага Менску, амбасадары былі адкліканыя на патрабаваньне беларускіх уладаў.