У Крамлі лічаць разьвіцьцё адносінаў Беларусі і ЗША іх сувэрэнным правам, але лічаць малаімаверным «звышшчыльнае збліжэньне» гэтых краінаў, заявіў прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў.
«У сутнасьці, там наўрад ці можна казаць пра звышчыльнае збліжэньне. Але ў дадзеным выпадку мы ня можам камэнтаваць і не жадаем камэнтаваць кантакты нашых партнэраў з трэцімі краінамі. Гэта абсалютна сувэрэннае права і рэалізацыя іх сувэрэнных адносінаў», — сказаў Пяскоў журналістам, адказваючы на пытаньне, ці не асьцерагаюцца ў Маскве звышшчыльнага збліжэньня Беларусі і ЗША і тых заяваў, якія прагучалі на сустрэчах дзяржсакратара ЗША Майка Пампэо падчас яго перамоваў у Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пампэо: ЗША «хочуць дапамагчы Беларусі пабудаваць сувэрэнную краіну», але санкцыі пакуль не скасоўваюцьДзяржсакратар ЗША Майк Пампэо 31 студзеня — 3 лютага знаходзіўся з візытамі ва Ўкраіне, Беларусі, Казахстане і Ўзбэкістане. Беларусь ён наведаў 1 лютага.