Ужо сёньня: дзень народзінаў Вітольда Бялыніцкага-Бірулі

Вітольд Бялыніцкі-Біруля. «Час цішы». 1909

Падзеі 12 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

12 лютага 1872 году нарадзіўся беларускі мастак і выдатны майстар пэйзажу Вітольд Бялыніцкі-Біруля.

Вітольд Бялыніцкі-Біруля

Таксама ў гэты дзень

1839 — адбыўся Полацкі царкоўны збор, які скасаваў Берасьцейскую царкоўную унію 1596 году.

1910 — у Вільні прайшла першая пастаноўка тэатральнай трупы Ігната Буйніцкага, пачынальніка беларускага прафэсійнага тэатру.

1974 — адбыўся арышт Аляксандра Салжаніцына, які быў абвінавачаны ў здрадзе Радзіме і пазбаўлены савецкага грамадзянства. 13 лютага ён быў высланы з СССР (дастаўлены ў ФРГ самалётам).

2004 — у Брусэлі пачало працу прадстаўніцтва Эўрапейскай кааліцыі «Свабодная Беларусь», дзе на грамадзкіх пачатках занятыя беларусы, што жывуць у Бэльгіі або атрымалі там палітычны прытулак.

2009 — у ноч з 11 на 12 лютага ў цэнтры «Кардыялёгія» правялі першую ў Беларусі перасадку сэрца.

2015 —у Менску завяршыўся саміт «нармандзкай чацьвёркі» і сустрэча Трохбаковай кантктннай групы па Данбасу. У выніку сустрэчы дамовіліся спыніць агонь і адвесьці цяжкую тэхніку.

У гэты дзень нарадзіліся

1809 — Чарлз Дарвін, брытанскі навуковец-прыродазнаўца, заснавальнік эвалюцыйнай тэорыі пра паходжаньне відаў жывёл і расьлін.

1809 — Абрагам Лінкальн, амэрыканскі прэзыдэнт.

1941 — беларускі харавы дырыжор Міхаіл Дрынеўскі.

1942 — беларускі скульптар Генадзь Буралкін.

У памяці

1798 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні польскі кароль і вялікі князь літоўскі.

1804 — Імануіл Кант, нямецкі філёзаф.