За 2019 год амаль на чвэрць павялічылася колькасьць іншаземцаў, якія прыехалі ў Беларусь, каб уладкавацца на працу, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Агулам у 2019 годзе ў Беларусь для працаўладкаваньня прыехалі 20,8 тысяч замежнікаў. Гэта на 4,7 тысячы больш, у параўнаньні з 2018 годам.
Найчасьцей працоўныя мігранты прыяжджалі ў Беларусь з Расеі — 6,7 тысяч чалавек, або кожны трэці спэцыяліст. Амаль кожны пяты працаўладкаваны — грамадзянін Кітаю (4,3 тысячы чалавек). На трэцім месцы — грамадзяне Ўкраіны (3,1 тысячы чалавек).
Таксама для працаўладкаваньня Беларусь абіраюць грамадзяне Казахстану, Армэніі, Азэрбайджану, Турцыі і Літвы. Па адным чалавеку за 2019 год у Беларусь прыехалі працаваць жыхары Буркіна-Фасо, Камэруну, Конга, Маўрытаніі, Уругваю, Трынідаду і Табага.
Больш за 5,6 тысячы працоўных мігрантаў мелі працоўныя спэцыяльнасьці, больш за 3 тысячы чалавек — кваліфікаваныя супрацоўнікі і спэцыялісты. Больш за 1,2 тысячы мігрантаў займалі кіроўныя пасады.
У сфэры абслугоўваньня задзейнічалі звыш 1,3 тысячы замежнікаў, у сельскай гаспадарцы — 428 чалавек.
Найбольш мігрантаў працаўладкавалася ў Менску, Горадзенскай і Менскай абласьцях. Найменш працаўладкаваных у Менскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія мігранты ня хочуць вяртацца дадому. Адной карцінкай