Падзеі 6 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
6 лютага 1928 году нарадзіўся беларускі мастак Уладзімер Стальмашонак. Ён стварыў партрэты Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Пятра Мсьціслаўца, Эўфрасіньні Полацкай, прадстаўнікоў роду Радзівілаў, Якуба Коласа і Рыгора Шырмы.
Таксама ў гэты дзень
1920 — у Слуцку выйшаў першы нумар газэты «Наша каляіна», органа арганізацыі «Папараць-кветка».
1921 — выйшаў дэкрэт, які надаў беларускай, габрэйскай (iдыш), польскай і расейскай мовам статус дзяржаўных у БССР.
У гэты дзень нарадзіліся
1906 — Томаш Падзява, каталіцкі сьвятар-марыянін, філёзаф, тэоляг, публіцыст, рэлігійна-культурны дзяяч, вязень савецкіх канцлягераў.
1911 — Рональд Рэйган, 40 прэзыдэнт ЗША.
1914 — нарадзіўся народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў. Перакладчык клясычнай паэзіі з расейскай, украінскай ды іншых моваў, суаўтар сцэнароў шэрагу фільмаў. У 1947–1978 гадах Куляшоў быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР.
1945 — Боб Марлі, ямайскі сьпявак і гітарыст, найбольш вядомы выканаўца ў стылі рэгі.
У памяці
1918 — памёр Густаў Клімт, аўстрыйскі мастак.