Таргі на кітайскіх біржах пасьля завяршэньня навагодніх вакацый пачаліся з рэкорднага падзеньня, паказаўшы найгоршы вынік амаль за 13 гадоў, паведамляе выданьне Financial Times.
Раніцай 3 лютага індэкс CSI, які ўлічвае актывы, якімі гандлююць на біржах Шанхая і Шэньчжэня, зьніжаўся больш чым на 9%.
Індэкс Shanghai Composite страціў больш за 8%, гэта стала найгоршым падзеньнем за дзень ад 2015 года. Інвэстары занепакоеныя эпідэміяй каранавіруса новага тыпу, на які захварэлі ўжо больш за 17 000 чалавек па ўсім сьвеце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад новага каранавірусу памерлі 362 чалавекі, больш за 17 тысяч захварэліПа дадзеных на раніцу 3 лютага, у Кітаі ад новай ўспышкі віруснай інфэкцыі памерла 361 чалавек, яшчэ адзін сьмяротны выпадак зафіксаваны на Філіпінах. Колькасьць ахвяр хваробы перавысіла колькасьць загінулых ад ўспышкі атыповай пнэўманіі ў 2002-2003 гадах. Яна таксама выклікалася каранавірусам, падобным на той, які выклікаў захворваньне ў гэтым годзе.