У менскім начным клюбе прэзэнтавалі кнігу пра Кастуся Каліноўскага
Сяргей Абламейка выступае перад публікай у клюбе Republic, дзе сёньня прайшоў фэст Uzajemna з нагоды дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага.
Але першая прэзэнтацыя адбылася ў пляцоўцы «Тэрыторыя правоў», дзе сёньня адбыўся ўстаноўчы сход грамадзкай ініцыятывы «Дзея».
Сяргей Абламейка выступае перад публікай.
Былі пытаньні з залі. Людзі разабралі 60 кніг з аўтографамі.
Дачка Алеся Адамовіча Натальля.
Аўтар падпісвае кнігу мастаку Аляксею Марачкіну.
Актывісты новай іцыятывы "Дзея" ў чарзе па кнігі.
Сяргей Абламейка называе сваю кнігу "кароткай гісторыяй нараджэньня новай беларускай ідэнтычнасьці".
У клюбе Republic перад канцэртам з нагоды дня нараджэньня Каліноўскага адбылася аўтограф-сэсія Сяргея Абламейкі. Аўтар падпісаў 120 кніг. Сяргей Абламейка выступіў са сцэны і сказаў, што ў кнізе можна знайсьці адказы на прэтэнзіі некаторых гісторыкаў да асобы і дзейнасьці Кастуся Каліноўскага.