Нажавая атака ў Лёндане: «зьвязана з тэрарызмам»

Лёндан

На поўдні Лёндана паліцыя застрэліла мужчыну падчас інцыдэнту, які, па словах паліцыянтаў «зьвязаны з тэрарызмам». Лёнданская паліцыя заявіла, што некалькі чалавек падвергліся нападу і атрымалі раненьні.

Абставіны здарэньня ўдакладняюцца. Брытанская прэса называе інцыдэнт тэрактам.

На фота і відэа зь месца інцыдэнту – машыны надзвычайных службаў. Карыстальнікі сацсетак паведамляюць, што над месцам здарэньня лётаюць верталёты. Узброеныя паліцыянты ачапілі раён інцыдэнту.