Сёньня — паліндромная дата. Яна чытаецца гэтаксама наперад і назад. The Washington Post піша пра прафэсара электратэхнікі Ўнівэрсытэту Портлэнда Азіз Інана, які зьбірае паліндромныя даты.
На сайце Інана вядзецца хроніка паліндромаў з 19 па 23 стагодзьдзе. Паводле яго слоў, з паліндромных дат 2 лютага 2020 года зьяўляецца асаблівай.
«У гэтым стагодзьдзі ёсьць толькі адна такая васьмізначная дата паліндрома, дзе месяц і дзень можна памяняць месцамі. І яна чытаецца гэтаксама ў Эўропе, Азіі і Амэрыцы», — кажа Інан.
Нядзелю зьяўляецца таксама 33-м днём года, за якім ідуць яшчэ 333 дня, сказаў ён.
Папярэдні васьмізначны паліндром, падобны гэтаму, быў 11/11/1111, 909 гадоў таму. Наступны трэба будзе чакаць яшчэ 101 год — 12/12/2121, а чарговы наступіць 3 сакавіка 3030 года.