Былы старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск заявіў у інтэрвію ВВС, што Брусэль адчувае «эмпатыю» адносна магчымага ўступленьня ў ЭЗ незалежнай Шатляндыі, калі яна аддзяліцца ад Вялікай Брытаніі як адно з наступстваў Brexit.
Пазьней брытанскі міністар замежных спраў Дамінік Рааб перасьцярог ад «падтрымкі сэпаратызму» і адзначыў, што такія словы Туска былі «хутчэй неэўрапейскія і хутчэй безадказныя».
1 лютага ў сваёй прамове да дня Brexit кіраўніца ўраду шатляндзкай аўтаноміі Нікала Стэрджэн сказала, што незалежная Шатляндыя імкнецца да поўнага сяброўства ў ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шатляндыя спадзяецца вярнуцца ў ЭЗ як незалежная краіна1 лютага Злучанае Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі афіцыйна выйшла з Эўрапейскага Зьвязу. Цяпер Вялікая Брытанія ўступае ў пераходны пэрыяд, падчас якога Лёндан дамаўляцца з Эўразьвязам аб умовах будучага супрацоўніцтва. Ён будзе доўжыцца да канца 2020 году.